~~META: title = Янка Журба — Сярод прыроды &keywords = поле, ўюцца, праца &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "Сярод прыроды" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Сярод прыроды ====== З песняй, дзеці, сёння ў поле, – Гэй, цвярдзей, наш крок! Сабіраць гербарый школе Пойдзе наш гурток. Вось і поле... Мы ўдыхаем Свежы пах палёў. Узмацнім жа да прыроды Мы сваю любоў! Тут навучыць нас прырода Ў шчырай працы жыць. Навакол зірніце ўважна – Праца скрозь кіпіць. Залатыя пчолкі ўюцца I збіраюць мёд; Песні жаўранкаў ліюцца – Весел іх палёт. Вунь схіліліся з прыветам Сінія званкі; У праменнях сонца ўюцца Мушкі, матылькі. Вось прыйшлі мы ў гай зялёны; Праца ў ім кругом. Вунь мурашкі за работай: Свой будуюць дом... Дык любіце ж вы прыроду, Хараство яе: Сэрца б’ецца тут шчасліва, А душа пяе. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>беражыце-прыроду]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[ibdc.ped>зімовы-начлег]] * [[ibdc.ped>крыштальны-звон-бяроз]] * [[ibdc.ped>чалавек-і-прырода]]