~~META: title = Янка Журба — Сыплюцца пялёсткі... &keywords = поле &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "Сыплюцца пялёсткі..." &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Сыплюцца пялёсткі... ====== Сыплюцца пялёсткі\\ беласнежным пухам,\\ засцілаюць сцежкі\\ пульхным абрусам.\\ \\ Смех вясновы хлёсткі\\ нішчыць сум і скруху.\\ Музыкай-усмешкай\\ пракаціўся гром.\\ \\ Сонца залатое\\ поле й лес прыбрала\\ ў зорныя калёры,\\ што агнём гараць.\\ \\ З песняю вясёлай\\ пойдзем, дзеткі, ў поле,\\ возьмемся за працу\\ дружнай грамадой.\\ \\ У полі вёскі й сёлы, –\\ дбаюць там аб долі.\\ Будзьма й мы старацца,\\ нібы пчолак рой. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>на-заводзе]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-адкуль-з-явіліся-рам]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-той-хто-працуе]] * [[ibdc.ped>праца-тваіх-рук]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-сталяры]]