~~META: title = Янка Журба — Санет (Я помню сад у срэбраным уборы...) &keywords = сад, сум, голас, сумавала &abstract = Чытаць санет Янкі Журбы "Я помню сад у срэбраным уборы..." &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Санет (Я помню сад у срэбраным уборы...) ====== Я помню сад у срэбраным уборы...\\ Паміж красуючых духмяных дрэў\\ Стаяла ты – ўся ў белым. Сад шумеў.\\ У цьмяным небе замігцелі зоры.\\ \\ Тужліва пазіралі твае вочы.\\ Я ведаў – ты аб нечым сумавала,\\ Але аб чым – тады мне не сказала.\\ Квяцісты сад хаваўся ў полаг ночы.\\ \\ Я падышоў к табе між белых дрэў.\\ Ноч ціхая над садам панавала.\\ Твой сум уцешыць словам я хацеў...\\ \\ I голас мой ад болю анямеў,\\ Бо ты са мной таксама сумавала,\\ Але аб чым – тады мне не сказала..\\ \\ 1913 ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/санет]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]]