~~META: title = Янка Журба — Раніцай &keywords = Янка, шмат, пойдзем &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "Раніцай" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Раніцай ====== Ціхі ранак... Хлопчык Янка\\ Нешта доўга сёння спіць.\\ Татка кажа: «Устань, сыночак,\\ Годзе сны табе ўжо сніць!\\ \\ Дзень сягоння цёплы, ясны:\\ Пойдзем дровы мы рубаць.\\ Нарубаўшы дроў уволю,\\ У поле пойдзем пагуляць.\\ \\ Там нарвеш прыгожых кветак,\\ Шмат пабачыш матылькоў,\\ Там спаткаеш многа дзетак –\\ Жвавых, шчырых дружбакоў.\\ \\ Паглядзі, як грае сонца,\\ I ліецца спеў вясны.\\ Птушкі звоняць у аконца –\\ Працаваць завуць яны».\\ \\ Жыва ўстаў з пасцелі Янка;\\ Шмат бадзёрасці даў сон.\\ Разам з таткам на работу\\ З новай сілай выйшаў ён.\\ \\ 1922 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-летняя-раніца]] * [[ibdc.ped>раніцою]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-раніца-вясною]] * [[ibdc.ped>вясновая-раніца]]