Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-журба:янка-журба-пчолка

Гэта старая версія дакумента!


Янка Журба — Пчолка

Веснавое сонца
Росы падбірае.
Вылецела ў поле
Пчолка залатая.

Ёй за шчырай працай
Весела на полі:
Луг прыбраны ў кветкі
I наўкол раздолле.

З рання да змяркання
Пчолка залатая
Лётае па кветках
Ды мядок збірае.

Шмат сабрала пчолка
Мёду з розных кветак, —
Дома ім пакорміць
Родных пчолак-дзетак.

У вуллі работа
Цэлы дзень кіпела.
Вечарам з дабычай
Пчолка прыляцела.

1922

Падобныя старонкі

  • янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы
  • янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае
  • янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе
  • янка-журба/янка-журба-братняй-украіне
  • янка-журба/янка-журба-коцік
творы/янка-журба/янка-журба-пчолка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki