~~META: title = Янка Журба — Пчолка &keywords = Журба, пчолка &abstract = Чытаць верш "Пчолка" Янкі Журбы &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Пчолка ====== Веснавое сонца\\ Росы падбірае.\\ Вылецела ў поле\\ Пчолка залатая. Ёй за шчырай працай\\ Весела на полі:\\ Луг прыбраны ў кветкі\\ I наўкол раздолле. З рання да змяркання\\ Пчолка залатая\\ Лётае па кветках\\ Ды мядок збірае. Шмат сабрала пчолка\\ Мёду з розных кветак, —\\ Дома ім пакорміць\\ Родных пчолак-дзетак. У вуллі работа\\ Цэлы дзень кіпела.\\ Вечарам з дабычай\\ Пчолка прыляцела.\\ \\ 1922 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-братняй-украіне]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-коцік]]