~~META: title = Янка Журба — Першыя сняжынкі &keywords = лётаюць, сыплюцца &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "Першыя сняжынкі" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Першыя сняжынкі ====== Лётаюць, сыплюцца\\ Зоркі-сняжынкі –\\ Белыя, лёгкія,\\ Быццам пушынкі.\\ \\ Роўна так сцелюцца\\ У вёсцы і ў полі,\\ Круцяцца, кружацца\\ Ціха, паволі.\\ \\ Дзецям тут весела,\\ Хоць і марозна:\\ Цёпла за гульнямі,\\ Зімка не грозна.\\ \\ Шумна забегаем\\ Тут удагонкі,\\ Гулка пакоціцца\\ Голас наш звонкі.\\ \\ Жыва праложым тут\\ Новыя сцежкі,\\ Дружна наладзім мы\\ Гульні у снежкі.\\ \\ Лётаюць, сыплюцца\\ Снежныя зоркі...\\ Будзем на саначках\\ Ездзіць мы з горкі.\\ \\ 1935 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>першы-снег]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-першы-снег]] * [[ibdc.ped>першы-снег-3700]]