~~META: title = Янка Журба — Наша ёлка &keywords = красою, зіхаціць, ёлка &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "Наша ёлка" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Наша ёлка ====== У школьным клубе ёлка\\ Прыгожая стаіць:\\ Красою пышнай вабіць,\\ Уся аж зіхаціць.\\ \\ Высока на галінцы\\ Вавёрачка сядзіць,\\ Трымае ў лапках шышку,\\ Што золатам блішчыць.\\ \\ Спыніўся каля ёлкі\\ Калматы звер-мядзведзь,\\ Нібы на сонцы хоча\\ Сваю спіну пагрэць.\\ \\ Вунь заяц палахлівы\\ Пад ёлачку бяжыць,\\ А хітрая лісіца\\ Услед яму глядзіць.\\ \\ Прыгожыя тут птушкі\\ I рыбкі мільгацяць,\\ I грушы, і цукеркі,\\ I яблыкі вісяць.\\ \\ З галінак парашуты\\ Спускаюцца на дол,\\ А вунь і самалёты\\ Ўзляцелі аж пад столь.\\ \\ Развесістая ёлка\\ Красою зіхаціць,\\ А ў самым версе зорка\\ Чырвоная гарыць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-братняй-украіне]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-коцік]] * [[творы/янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы]]