Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-журба:янка-журба-напрадвесні

Гэта старая версія дакумента!


Янка Журба — Напрадвесні

Годзе, сняжыначкі,
Сыпацца з неба!
Цёплага сонца
Чакае ўжо глеба.
Мы нагуляліся
З вамі уволю,
Баб наляпілі
Са снегу даволі.
Хутка растопяць вас
Сонца праменні;
Рэк, ручаёў
Мы пачуем бурленне.
Удосталь нап’ецца
Матуля-зямліца
Свежай, сцюдзёнай
Вясенняй вадзіцы.
Скора пальюцца
Вясёлыя песні
Жаўранкаў звонкіх
У нас напрадвесні.
Дружна пасадзім
Там розныя дрэвы;
У садзе зазвоняць
Вясёлыя спевы.

1922

Падобныя старонкі

  • янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе
  • янка-журба/янка-журба-братняй-украіне
  • янка-журба/янка-журба-коцік
  • янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае
  • янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы
творы/янка-журба/янка-журба-напрадвесні.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki