~~META: title = Янка Журба — Напрадвесні &keywords = напрадвесні, вясёлы &abstract = Чытаць верш "Напрадвесні" Янкі Журбы &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Напрадвесні ====== Годзе, сняжыначкі,\\ Сыпацца з неба!\\ Цёплага сонца\\ Чакае ўжо глеба.\\ Мы нагуляліся\\ З вамі уволю,\\ Баб наляпілі\\ Са снегу даволі.\\ Хутка растопяць вас\\ Сонца праменні;\\ Рэк, ручаёў\\ Мы пачуем бурленне.\\ Удосталь нап’ецца\\ Матуля-зямліца\\ Свежай, сцюдзёнай\\ Вясенняй вадзіцы.\\ Скора пальюцца\\ Вясёлыя песні\\ Жаўранкаў звонкіх\\ У нас напрадвесні.\\ Дружна пасадзім\\ Там розныя дрэвы;\\ У садзе зазвоняць\\ Вясёлыя спевы.\\ \\ 1922\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-братняй-украіне]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-коцік]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае]] * [[творы/янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы]]