Гэта старая версія дакумента!
Янка Журба — Над Дзвіной
Імчыць шумліва свае хвалі
Рака Заходняя Дзвіна,
Нясе ваду далёка ў мора,
Паважна коціцца яна.
За хваляй хваля набягае
На шэры жвірысты пясок
I рассыпаецца з шуршаннем,
Нібы бурлівы ручаёк.
Увесь дзень кані-рыбаловы
Галосяць, быццам на бяду;
А часам сумныя крыкунні
Ляцяць каменнем у ваду.
Шмат клопату ў крыклівых птушак:
Ім трэба рыбку тут схапіць.
Во бліснуў акунёк зялёны –
I ўцёк, каб далей вольна жыць.
Парой і ястраб зашнуруе:
Ён хоча птушку тут злавіць,
Над блонню з ніцымі кустамі,
Але ізноў удаль ляціць.
Звіняць у небе песні птушак.
На беразе па-над Дзвіноіі,
Цяністы, стромкі і маўклівы,
Бы ў зморы, бор стаіць сцяной.
Малюнак пышны вабіць вочы:
Наўкол прыгожасць і святло,
Прырода ўцехаю красуе,
Бо лета яснае прыйшло.
1909
Крыніца: Журба Я. Роднае: Лірыка. – Мн.: Маст. літ., 1980. – 144 с.
Падобныя старонкі
- янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы
- янка-журба/янка-журба-братняй-украіне
- янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае
- янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе
- янка-журба/янка-журба-коцік