~~META: title = Янка Журба — Над Дзвіной &keywords = птушак &abstract = Верш Янкі Журбы "Над Дзвіной" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Над Дзвіной ====== Імчыць шумліва свае хвалі\\ Рака Заходняя Дзвіна,\\ Нясе ваду далёка ў мора, Паважна коціцца яна. \\ За хваляй хваля набягае\\ На шэры жвірысты пясок\\ I рассыпаецца з шуршаннем, Нібы бурлівы ручаёк. \\ Увесь дзень кані-рыбаловы\\ Галосяць, быццам на бяду;\\ А часам сумныя крыкунні Ляцяць каменнем у ваду. \\ Шмат клопату ў крыклівых птушак:\\ Ім трэба рыбку тут схапіць.\\ Во бліснуў акунёк зялёны – I ўцёк, каб далей вольна жыць. \\ Парой і ястраб зашнуруе:\\ Ён хоча птушку тут злавіць,\\ Над блонню з ніцымі кустамі, \\ Але ізноў удаль ляціць. \\ Звіняць у небе песні птушак.\\ На беразе па-над Дзвіноіі,\\ Цяністы, стромкі і маўклівы, Бы ў зморы, бор стаіць сцяной. \\ Малюнак пышны вабіць вочы:\\ Наўкол прыгожасць і святло,\\ Прырода ўцехаю красуе, Бо лета яснае прыйшло. \\ 1909\\ \\ \\ Крыніца: Журба Я. Роднае: Лірыка. – Мн.: Маст. літ., 1980. – 144 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-братняй-украіне]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-коцік]]