Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-журба:янка-журба-мядзведзь

Гэта старая версія дакумента!


Янка Журба — Мядзведзь

Прыйшла з вятрамі восень,
шуміць высокі лес.
Пайшоў мядзведзь па лесе,
далёка ў глуш залез.

Пад елкай вырыў яму,
паслаў у ёй галлё –
і ўжо гатова ў мішкі
зімовае жыллё.

А каб мароз траскучы
не ўлез к яму зімой,
наклаў галля над новай
бярлогаю сваёй.

Вось мішка ўжо ў бярлозе,
утульна тут яму.
Паправіў ён галінкі,
залёг на ўсю зіму.

Прыйшла зіма з марозам,
заснуў і лес, і бор.
Завеі заспявалі
на ўвесь лясны прастор.

А мішка і не дбае.
Яго спакойны сон.
Ён спіць на мяккім вецці
аж да вясенніх дзён.

Падобныя старонкі

  • мядзведзь
  • неспадзяваная-сустрэча
  • вось-якія-мішкі
  • смаргонская-мядзведжая-акадэмія
  • уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-былі-ў-мяне-мядзвед
творы/янка-журба/янка-журба-мядзведзь.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki