~~META: title = Янка Журба — Мядзведзь &keywords = мішка, прыйшла &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "Мядзведзь" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Мядзведзь ====== Прыйшла з вятрамі восень,\\ шуміць высокі лес.\\ Пайшоў мядзведзь па лесе,\\ далёка ў глуш залез.\\ \\ Пад елкай вырыў яму,\\ паслаў у ёй галлё –\\ і ўжо гатова ў мішкі\\ зімовае жыллё.\\ \\ А каб мароз траскучы\\ не ўлез к яму зімой,\\ наклаў галля над новай\\ бярлогаю сваёй.\\ \\ Вось мішка ўжо ў бярлозе,\\ утульна тут яму.\\ Паправіў ён галінкі,\\ залёг на ўсю зіму.\\ \\ Прыйшла зіма з марозам,\\ заснуў і лес, і бор.\\ Завеі заспявалі\\ на ўвесь лясны прастор.\\ \\ А мішка і не дбае.\\ Яго спакойны сон.\\ Ён спіць на мяккім вецці\\ аж да вясенніх дзён. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>мядзведзь]] * [[ibdc.ped>неспадзяваная-сустрэча]] * [[ibdc.ped>вось-якія-мішкі]] * [[ibdc.ped>смаргонская-мядзведжая-акадэмія]] * [[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-былі-ў-мяне-мядзвед]]