творы:янка-журба:янка-журба-летам
Гэта старая версія дакумента!
Янка Журба — Летам
Скончана вучоба.
Заяснела лета;
Шчыра і старанна
Ім зямля сагрэта.
Свежы летні ранак
Яркім сонцам свеціць…
Сёння ў лес любімы
Пойдзем з вамі, дзеці.
Многа знойдзем ягад
Там паміж кустамі.
Зашуміць лагодна
Лісце дрэў над намі.
Там булькоча ціха
Рэчка на прасторы.
Запяём мы ў лесе
Песню дружным хорам.
Будуць пець вясёла
Разам з намі птушкі;
З намі загамоняць
I жучкі і мушкі.
1923
Крыніца: Журба Я. Вершы. – Мн.: Народная асвета, 1970. – 144 с.
Падобныя старонкі
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-лета
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-плакала-лета-зямлю-пак
- летам-у-бары
- шчаслівая-ўсмешка-лета
- якуб-колас/якуб-колас-лета
творы/янка-журба/янка-журба-летам.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1