~~META: title = Янка Журба — Летам &keywords = лесе, песню &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "Летам" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Летам ====== Скончана вучоба.\\ Заяснела лета;\\ Шчыра і старанна\\ Ім зямля сагрэта.\\ Свежы летні ранак\\ Яркім сонцам свеціць...\\ Сёння ў лес любімы\\ Пойдзем з вамі, дзеці.\\ Многа знойдзем ягад\\ Там паміж кустамі.\\ Зашуміць лагодна\\ Лісце дрэў над намі.\\ Там булькоча ціха\\ Рэчка на прасторы.\\ Запяём мы ў лесе\\ Песню дружным хорам.\\ Будуць пець вясёла\\ Разам з намі птушкі;\\ З намі загамоняць\\ I жучкі і мушкі.\\ 1923 \\ Крыніца: Журба Я. Вершы. – Мн.: Народная асвета, 1970. – 144 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-лета]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-плакала-лета-зямлю-пак]] * [[ibdc.ped>летам-у-бары]] * [[ibdc.ped>шчаслівая-ўсмешка-лета]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-лета]]