Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-журба:янка-журба-ластаўкі

Гэта старая версія дакумента!


Янка Журба — Ластаўкі

У пуні калгаснай,
Дзе сена складалі,
Дзве ластаўкі месца
Сабе выбіралі.

А выбраўшы месца,
Гняздзечка ляпілі,
У дзюбачках гліну,
Саломку насілі.

Пушынкі і пер’е
Няслі ў сваю хатку,
Каб мякка і цёпла
Было птушаняткам.

Настаў адпачынак.
Пявунні прыселі,
Вясёлую песеньку
Гучна запелі.

З іх шчырай работы
Дзівіліся людзі:
«Утульная хатка
Тут ластаўкам будзе!»

Закончана праца,
Гатова гняздзечка;
З’явіліся скора
У гняздзечку яечкі.

I ластаўка-мамка
На яйках сядзела,
Дзень кожны і ноччу
Рупліва іх грэла.

Прыйшоў дзень шчаслівы
Для птушак у пуні,
Вялікай уцехі
Прыждалі пявунні:

У цёплым гняздзечку
Заціўкалі дзеткі,
I мушак прасілі
Сабе малалеткі.

I ластаўкі часта
Ім ежу насілі
I свежай вадою
Старанна паілі.

Прыйшоў час – і ластаўкі
Дзетак-пястушак
Вучылі ўжо лётаць,
Лавіць сабе мушак.

Вось выраслі дзеткі,
За лета ўзмацнелі,
Пад восень у вырай
Яны паляцелі.

Падобныя старонкі

  • янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць
  • янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-
  • янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл
  • птушкі-шчасця
  • янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-
творы/янка-журба/янка-журба-ластаўкі.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki