~~META: title = Янка Журба — Ластаўкі &keywords = ластаўкі, прыйшоў, дзень, гняздзечка, насілі, гняздзечку, месца, пявунні, дзеткі, мушак, пуні &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "Ластаўкі" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Ластаўкі ====== У пуні калгаснай,\\ Дзе сена складалі,\\ Дзве ластаўкі месца\\ Сабе выбіралі. А выбраўшы месца,\\ Гняздзечка ляпілі,\\ У дзюбачках гліну,\\ Саломку насілі. Пушынкі і пер’е\\ Няслі ў сваю хатку,\\ Каб мякка і цёпла\\ Было птушаняткам. Настаў адпачынак.\\ Пявунні прыселі,\\ Вясёлую песеньку\\ Гучна запелі. З іх шчырай работы\\ Дзівіліся людзі:\\ «Утульная хатка\\ Тут ластаўкам будзе!» Закончана праца,\\ Гатова гняздзечка;\\ З’явіліся скора\\ У гняздзечку яечкі. I ластаўка-мамка\\ На яйках сядзела,\\ Дзень кожны і ноччу\\ Рупліва іх грэла. Прыйшоў дзень шчаслівы\\ Для птушак у пуні,\\ Вялікай уцехі\\ Прыждалі пявунні: У цёплым гняздзечку\\ Заціўкалі дзеткі,\\ I мушак прасілі\\ Сабе малалеткі. I ластаўкі часта\\ Ім ежу насілі\\ I свежай вадою\\ Старанна паілі. Прыйшоў час – і ластаўкі\\ Дзетак-пястушак\\ Вучылі ўжо лётаць,\\ Лавіць сабе мушак. Вось выраслі дзеткі,\\ За лета ўзмацнелі,\\ Пад восень у вырай\\ Яны паляцелі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-]] * [[творы/янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл]] * [[ibdc.ped>птушкі-шчасця]] * [[творы/янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-]]