творы:янка-журба:янка-журба-коцік
Гэта старая версія дакумента!
Янка Журба — Коцік
(Паводле народнай песні)
Хлопчык любіць коціка,
Лашчыць ён варкоціка, —
Коцік міл яму.
З ім на двор гуляць ідзе,
Часта малачка дае
Ён сябру свайму.
Ходзіць коцік беленькі,
Хвосцік яго шэранькі,
А бяжыць — стралой.
К хлопцу прытуляецца,
Спінкай выгінаецца,
Хвост яго — дугой.
Як убачыць птушачку,
Хутка шчабятушачку
Хоча ён схапіць:
Вочкі разгараюцца,
Кіпці выпускаюцца,
Ён за ёй бяжыць.
Поўсць яго пушыстая,
Беленькая, чыстая,
Мяккая, як лён.
Мышкі, сцеражыцеся,
Ціха!.. беражыцеся!
Ўміг вас зловіць ён.
1921
Падобныя старонкі
- сучасная-казка-пра-бясстрашнае-кацяня
- артур-вольскі/артур-вольскі-коцік
- якуб-колас/якуб-колас-юрка-і-кот
- максім-танк/максім-танк-бабка-і-кот
- віктар-гардзей/віктар-гардзей-коцік
творы/янка-журба/янка-журба-коцік.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1