~~META: title = Янка Журба — Коцік &keywords = Журба, коцік &abstract = Чытаць верш "Коцік" Янкі Журбы &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Коцік ====== //(Паводле народнай песні)// \\ Хлопчык любіць коціка,\\ Лашчыць ён варкоціка, — Коцік міл яму. З ім на двор гуляць ідзе,\\ Часта малачка дае Ён сябру свайму. Ходзіць коцік беленькі,\\ Хвосцік яго шэранькі, А бяжыць — стралой. К хлопцу прытуляецца,\\ Спінкай выгінаецца, Хвост яго — дугой. Як убачыць птушачку,\\ Хутка шчабятушачку Хоча ён схапіць: Вочкі разгараюцца,\\ Кіпці выпускаюцца, Ён за ёй бяжыць. Поўсць яго пушыстая,\\ Беленькая, чыстая, Мяккая, як лён. Мышкі, сцеражыцеся,\\ Ціха!.. беражыцеся! Ўміг вас зловіць ён. \\ 1921 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>сучасная-казка-пра-бясстрашнае-кацяня]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-коцік]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-юрка-і-кот]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-бабка-і-кот]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-коцік]]