~~META: title = Янка Журба — Каханне &keywords = любы, вочы &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "Каханне" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Каханне ====== Сад у кветкі прыбран,\\ Як нявеста, стаіць, А над ім запаліліся зоры. Мы з табою адны\\ Між вішнёвых галін, Ў гэтым садзе – таемным прасторы. \\ Мы жадаем пачуць\\ Любы спеў салаўя, Прыслухаемся к шопату ночы. Я цалую цябе,\\ Ты галубка мая! Любы мне твае карыя вочы. \\ Упіваемся шчасцем –\\ Каханнем з табой. Паліліся дзівосныя трэлі: Салавейка шчабеча\\ На ліпе густой, Мары светлыя к нам наляцелі... \\ Ў гэту майскую ноч,\\ Што так памятна нам, Летуценні аб шчасці збыліся. Во і золак зірнуў –\\ Твае вочы ясней... Промні сонца на нас паліліся. 1914 Крыніца: Журба Я. Мая песня: Вершы. – Мн.: Юнацтва, 1984. – 80 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-свяці-кахання-чыстая-]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-газэля]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-твае-вочы]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-яшчэ-ў-юнацкія-гады]]