Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-журба:янка-журба-зімой

Гэта старая версія дакумента!


Янка Журба — Зімой

Люблю я прасторы
Зімовай парой,
Як ззяе дзень ясны
Дзівоснай красой.

Тут снег на палянах
Блішчыць весялей,
А шчокі ірдзеюць
За кветкі ярчэй.

Вось цягнуцца з лесу
З дрывамі вазы;
Па гладзі бліскучай
Скрыпяць палазы.

На санках-лядзянках –
Грамадка дзяцей.
Іх радасць сягоння
За сонца святлей.

А вунь і на лыжах,
Бы тыя ганцы,
Па гладкай паляне
Імчацца хлапцы.

Пад снежнаю коўдрай
Спяць руні палёў,
Што ў маі купчаста
Узнімуцца зноў.

Падобныя старонкі

  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-на-каньках
  • зімой-у-лесе
  • кастусь-жук/кастусь-жук-беларуская-зіма
  • цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар
  • кастусь-жук/кастусь-жук-снежань
творы/янка-журба/янка-журба-зімой.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki