~~META: title = Янка Журба — Зімой &keywords = сонца, снег &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "Зімой" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Зімой ====== Люблю я прасторы\\ Зімовай парой,\\ Як ззяе дзень ясны\\ Дзівоснай красой.\\ \\ Тут снег на палянах\\ Блішчыць весялей,\\ А шчокі ірдзеюць\\ За кветкі ярчэй.\\ \\ Вось цягнуцца з лесу\\ З дрывамі вазы;\\ Па гладзі бліскучай\\ Скрыпяць палазы.\\ \\ На санках-лядзянках –\\ Грамадка дзяцей.\\ Іх радасць сягоння\\ За сонца святлей.\\ \\ А вунь і на лыжах,\\ Бы тыя ганцы,\\ Па гладкай паляне\\ Імчацца хлапцы.\\ \\ Пад снежнаю коўдрай\\ Спяць руні палёў,\\ Што ў маі купчаста\\ Узнімуцца зноў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-на-каньках]] * [[ibdc.ped>зімой-у-лесе]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-беларуская-зіма]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-снежань]]