творы:янка-журба:янка-журба-за-вучобу
Гэта старая версія дакумента!
Янка Журба — За вучобу!
Вецер шастае наўкола,
Спеў заводзіць у бары.
Зазвініць сягоння школа
Галасамі дзетвары.
Адпачылі мы на славу;
Шчасным быў наш летні час:
I на рэчку і ў дуброву
Вандравалі мы не раз.
Сёння ранак ціхі, ясны;
Свежасць ён нясе палям.
Сёння першы дзень вучобы,
Час ісці у школу нам.
Залацістай раніцою
У клас мы радасна ідзём.
Там утульна, светла, чыста;
Школа – наш любімы дом.
Там ужо шумяць рабяты,
I чакаюць кнігі нас.
Свежых сіл у нас багата, –
За вучобу ўзяцца час!
Падобныя старонкі
- авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-хто-вас-у-школу-сабі
- дарога-ў-школу
- кастусь-жук/кастусь-жук-урок
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-пайшлі-ад-нас-канікулы
- вясковы-асветнік
творы/янка-журба/янка-журба-за-вучобу.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1