~~META: title = Янка Журба — За вучобу! &keywords = школа, сёння &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "За вучобу!" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — За вучобу! ====== Вецер шастае наўкола,\\ Спеў заводзіць у бары.\\ Зазвініць сягоння школа\\ Галасамі дзетвары.\\ \\ Адпачылі мы на славу;\\ Шчасным быў наш летні час:\\ I на рэчку і ў дуброву\\ Вандравалі мы не раз.\\ \\ Сёння ранак ціхі, ясны;\\ Свежасць ён нясе палям.\\ Сёння першы дзень вучобы,\\ Час ісці у школу нам.\\ \\ Залацістай раніцою\\ У клас мы радасна ідзём.\\ Там утульна, светла, чыста;\\ Школа – наш любімы дом.\\ \\ Там ужо шумяць рабяты,\\ I чакаюць кнігі нас.\\ Свежых сіл у нас багата, –\\ За вучобу ўзяцца час! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-хто-вас-у-школу-сабі]] * [[ibdc.ped>дарога-ў-школу]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-урок]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-пайшлі-ад-нас-канікулы]] * [[ibdc.ped>вясковы-асветнік]]