~~META: title = Янка Журба — Залацісты вечар дагарае... &keywords = Журба, залацісты, вечар, дагарае &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "Залацісты вечар дагарае" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Залацісты вечар дагарае... ====== Залацісты вечар дагарае,\\ Ўсё пурпурам захаду абліта.\\ Вунь іскрыцца, палымнее рэчка.\\ За ракой, на ўзгорку, дрэмле жыта.\\ \\ Лес стаіць нібы зачараваны,\\ Дзесь далёка бліснула зарніца...\\ Пацалунак развітальны шчыры\\ Сонца шле зямлі, ў траве іскрыцца.\\ \\ Хораша перад заходам сонца...\\ Я прыйшоў у пушчу адзінокі.\\ Мне шкада, што ў гэты ціхі вечар\\ Не са мною, друг ты мой далёкі.\\ \\ Я успомніў, як калісь з табою\\ Мы пазналі радасныя хвілі,\\ Як спявалі песні разам з лесам.\\ 3 ім свае і думкі мы дзялілі.\\ \\ А цяпер... адзін сюды хаджу я...\\ Адгукніся, зорка, адгукніся!\\ На знаёмай сцежцы зданню светлай\\ Хоць на момант, мілая, з’явіся! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-пчолка]] * [[творы/янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-братняй-украіне]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-коцік]]