~~META: title = Янка Журба — Зажурыўся лес шумлівы... &keywords = Журба, зажурыўся, лес, шумлівы &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "Зажурыўся лес шумлівы..." &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Зажурыўся лес шумлівы... ====== Зажурыўся лес шумлівы,\\ Дрэвы жаласна шумяць.\\ На галінках, на сучочках\\ Зоркі-кропелькі вісяць.\\ \\ Не шчабечуць ужо болей\\ Птушкі звонкія ў палях,\\ I не лётаюць вясёла\\ Матылёчкі на лугах.\\ \\ Няма кветачак у полі,\\ Не красуе васілёк,\\ I не ззяе пазалотай\\ Поле жытняе здалёк...\\ \\ Не журыцеся вы, дзеткі,\\ Зноў к нам вернецца вясна,\\ Зноў цяпло, святло і кветкі\\ Прынясе з сабой яна.\\ \\ 1923 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-братняй-украіне]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-коцік]]