~~META: title = Янка Журба — Дзяўчынка і кветкі &keywords = сінія, сонейка, прыйшла, купаліся, расе, прыгожыя, вясной, раджаліся &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "Дзяўчынка і кветкі" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Дзяўчынка і кветкі ====== Кветачкі сінія,\\ Як май, прыгожыя Вясной раджаліся,\\ Ў расе купаліся. Усходзіць сонейка,\\ Заходзіць сонейка – Пялёсткі сінія\\ Расою іскрацца. Во пчолка звонкая\\ Хінецца к венчыку; Ўвесь дзень праменісты\\ Збірае мёд яна. Вось матылёк мільгнуў\\ Сняжынкай белаю; Яму тут весела\\ У ззянні сонечным. Прыйшла дзяўчынка ў луг,\\ Прыйшла маленькая, Нарвала кветак шмат\\ Рукой рупліваю. Яна спляла сабе\\ Вянок прыгожанькі, Пайшла па полі з ім\\ З вясёлай песняю: «Кветачкі сінія,\\ Як май, прыгожыя Вясной раджаліся,\\ У расе купаліся...» ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-казкі-і-краскі]] * [[творы/міхась-зарэцкі/міхась-зарэцкі-кветка-пажоўклая]] * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-кветка]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-верас]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гарлачык]]