~~META: title = Янка Журба — Дзед Мароз &keywords = Дзед, Мароз &abstract = Чытаць верш "Дзед Мароз" Янкі Журбы &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Дзед Мароз ====== У вопратцы белай\\ Шырокай, даўгой\\ З вялікай пушыстай\\ Мятлой-барадой\\ \\ Прыйшоў к нам здалёку\\ Дзядуля Мароз,\\ Завеі і холад\\ З сабою прынёс.\\ \\ У бель апранае\\ Ён дрэвы, кусты,\\ На рэчках, азёрах\\ Будуе масты.\\ \\ Па вуліцы ходзіць\\ Ды снегам хрушчыць,\\ Вятры з сабой водзіць,\\ У дровах трашчыць.\\ \\ Ён грукае ў сцены\\ I хат і сяней\\ Ды голасам гулкім\\ Склікае дзяцей:\\ \\ «Выходзьце, рабяты!\\ Час ладзіць каток.\\ Дык жыва ж за працу,\\ Шумлівы гурток!»\\ \\ 1921 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-мароз]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар]] * [[ibdc.ped>прывакзальная-плошча]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-мароз]] * [[ibdc.ped>аер]]