~~META: title = Янка Журба — Голас з вёскі &keywords = журба, &rarr, &ndash, \r\nў, сонца, журба &rarr &abstract = Верш Янкі Журбы "Голас з вёскі" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Голас з вёскі ====== Я чую, як цяжка тут люд уздыхае, Як скаргі свае падае. На лепшых людзей гэта ён пазірае, Змаганнікаў шчырых заве: \\ «Мы жджом вас: прыйдзіце ў цёмную вёску, Падайце руку нам сваю. Хай згіне тут цемра, хай сонца прагляне Ў закінутым нашым краю. \\ Нам, горам прыціснутым, доўгія годы Прыйшлося маўчаць і цярпець, Цярпець прыгнячэнне, і здзек, і нягоды, Ў нудзе і у цемры марнець. \\ Ўжо досыць, – мы доўга цярпелі, маўчалі, Узнімем галовы смялей! Прыйшоў час змагацца за лепшую долю, Каб стала жыццё нам вальней. \\ Змаганнем здабудзем і волю, і долю, З’яднаўшыся ў краі шчыльней. Здалеем тады цемнату і нядолю, І сонца нам блісне ясней». \\ 1913\\ \\ \\ Крыніца: Журба Я. Роднае: Лірыка. – Мн.: Маст. літ., 1980. – 144 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-журба/янка-журба-коцік]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе]] * [[творы/янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-братняй-украіне]]