Ізноў заблішчэлі Праменні вясны, К жыццю заклікаюць Прыроду яны. Ад цяжкага сну Ачуняла зямля, I свежым паветрам Дыхнула ралля. Ліецца пад небам Спеў-звон жаўрука; Цудоўную казку Гамоніць рака.