~~META: title = Янка Журба — Вясна ідзе &keywords = Журба, вясна, цяжкага, сну &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "Вясна ідзе" (Ад цяжкага сну...) &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Вясна ідзе ====== Ізноў заблішчэлі\\ Праменні вясны,\\ К жыццю заклікаюць\\ Прыроду яны.\\ \\ Ад цяжкага сну\\ Ачуняла зямля,\\ I свежым паветрам\\ Дыхнула ралля.\\ \\ Ліецца пад небам\\ Спеў-звон жаўрука;\\ Цудоўную казку\\ Гамоніць рака. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-коцік]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-братняй-украіне]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-пчолка]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае]]