творы:янка-журба:янка-журба-вясна-прыйшла
Гэта старая версія дакумента!
Янка Журба — Вясна прыйшла
Тут нядаўна так сярдзіта
дзед-мароз гручэў у вокны,
ў полі выла завіруха,
а сягоння прыляцела
зноў вясна к нам маладуха.
З стрэх ліюцца бомы-кроплі,
на шляху руччы-музыкі
ладзяць гучную капэлю.
У паветры льюцца звоны, –
гэта птушкі прыляцелі.
Шпак рассеўся на шпакоўні
і заводзіць спеў вясёлы.
На бярозцы, ля крыніцы,
што бадзёра так булькоча,
пра вясну пяе сініца.
Птушкі радуюцца шчыра,
што прырода абудзілась,
што зямлю сагрэла сонца…
I ліецца ўжо ў паветры
песня жаўранка бясконца.
Падобныя старонкі
- янка-журба/янка-журба-коцік
- янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе
- янка-журба/янка-журба-братняй-украіне
- янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае
- янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы
творы/янка-журба/янка-журба-вясна-прыйшла.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1