~~META: title = Янка Журба — Вясна прыйшла &keywords = паветры, птушкі &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "Вясна прыйшла" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Вясна прыйшла ====== Тут нядаўна так сярдзіта\\ дзед-мароз гручэў у вокны,\\ ў полі выла завіруха,\\ а сягоння прыляцела\\ зноў вясна к нам маладуха.\\ \\ З стрэх ліюцца бомы-кроплі,\\ на шляху руччы-музыкі\\ ладзяць гучную капэлю.\\ У паветры льюцца звоны, –\\ гэта птушкі прыляцелі.\\ \\ Шпак рассеўся на шпакоўні\\ і заводзіць спеў вясёлы.\\ На бярозцы, ля крыніцы,\\ што бадзёра так булькоча,\\ пра вясну пяе сініца.\\ \\ Птушкі радуюцца шчыра,\\ што прырода абудзілась,\\ што зямлю сагрэла сонца...\\ I ліецца ўжо ў паветры\\ песня жаўранка бясконца. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-журба/янка-журба-коцік]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-братняй-украіне]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае]] * [[творы/янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы]]