~~META: title = Янка Журба — Вавёрка &keywords = журба, &rarr, \r\ni, \r\nя, зімой, \r\nшмат, нарву, дупло, звярок, \r\nна, сасне, \r\n\r\nя, рухавы, журба &rarr, рухавы звярок &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "Вавёрка" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Вавёрка ====== Я рухавы звярок,\\ Заўжды весела мне.\\ Мая хатка – дупло\\ На высокай сасне.\\ \\ Я на дубе нарву\\ Шмат буйных жалудоў\\ I к зімовай пары\\ Прынясу іх дамоў.\\ \\ На галінках сасны\\ Я грыбоў насушу,\\ Іх багата к зіме\\ У свой дом нанашу.\\ \\ Я рухавы звярок,\\ Шмат арэхаў знайду,\\ Самых лепшых нарву\\ I ў дупло накладу.\\ \\ Не баюся зімой\\ Я марозаў ліхіх:\\ Спачываю ў дупле\\ На лісточках сухіх.\\ \\ А як сонца зірне,\\ Я скачу па сасне.\\ Цёпла ў шубе маёй\\ I суровай зімой.\\ \\ 1940 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-коцік]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-братняй-украіне]] * [[творы/янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы]]