Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-журба:янка-журба-братняй-украіне

Гэта старая версія дакумента!


Янка Журба — Братняй Украіне

Ніколі не забуду час той шчасны,
Калі зычліва мне ўсміхнуўся лёс:
У сонечную братнюю Ўкраіну
Мяне ён, бы на крыллях, перанёс.

Я моцна палюбіў старонку гэту
У раннія юнацкія гады,
За прыгажосць яе дзівосных песень,
Што поўняць сэрца радасцю заўжды.

Я палюбіў цябе, край украінскі,
За слодыч музыкі бандур тваіх,
За хараство паэзіі Шаўчэнкі,
Што цешыць і старых і маладых.

Люблю красу садоў тваіх шматлікіх,
Калі прыбраны ў бель яны вясной,
Твае мне любы месячныя ночы
I яснасць зор, што свецяць над табой.

Люблю прастор тваёй зямлі ўрадлівай,
Імклівы бег магутнага Дняпра
I мілагучнасць мовы украінскай,
Што мне гучыць званчэй ад серабра.

Я не забуду гэты край цудоўны,
Што аздабляў тут век мой малады;
Мне не забыць сяброў, адданых, шчырых,
Якіх тут меў у раннія гады!

Я ў думках і сягоння на Ўкраіне,
З братамі украінскімі ізноў.
Дзень гэты радасцю маёй квітнее,
А ў сэрцы зноўку ўспыхнула, гарыць

любоў.


Мая любоў — да светлай Украіны,
Што абудзіла мне ўспамінаў рой
Аб незабыўных днях майго юнацтва,
Што праплыло ў краіне дарагой.

Ніколі не забуду час той шчасны,
Калі зычліва мне ўсміхнуўся лёс:
У сонечную братнюю Ўкраіну
Мяне ён, бы на крыллях, перанёс.

1960

Падобныя старонкі

  • янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе
  • янка-журба/янка-журба-пчолка
  • янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы
  • янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае
  • янка-журба/янка-журба-коцік
творы/янка-журба/янка-журба-братняй-украіне.1755861442.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:17 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki