~~META: title = Янка Журба — Братняй Украіне &keywords = дюблю, забуду, край, сонечную, ўкраіну &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "Братняй Украіне" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Братняй Украіне ====== Ніколі не забуду час той шчасны,\\ Калі зычліва мне ўсміхнуўся лёс:\\ У сонечную братнюю Ўкраіну\\ Мяне ён, бы на крыллях, перанёс.\\ \\ Я моцна палюбіў старонку гэту\\ У раннія юнацкія гады,\\ За прыгажосць яе дзівосных песень,\\ Што поўняць сэрца радасцю заўжды.\\ \\ Я палюбіў цябе, край украінскі,\\ За слодыч музыкі бандур тваіх,\\ За хараство паэзіі [[творы/тарас-шаўчэнка/жыццё-і-творцасць-тараса-шаўчэнкі|Шаўчэнкі]],\\ Што цешыць і старых і маладых.\\ \\ Люблю красу садоў тваіх шматлікіх,\\ Калі прыбраны ў бель яны вясной,\\ Твае мне любы месячныя ночы\\ I яснасць зор, што свецяць над табой.\\ \\ Люблю прастор тваёй зямлі ўрадлівай,\\ Імклівы бег магутнага Дняпра\\ I мілагучнасць мовы украінскай,\\ Што мне гучыць званчэй ад серабра.\\ \\ Я не забуду гэты край цудоўны,\\ Што аздабляў тут век мой малады;\\ Мне не забыць сяброў, адданых, шчырых,\\ Якіх тут меў у раннія гады!\\ \\ Я ў думках і сягоння на Ўкраіне,\\ З братамі украінскімі ізноў.\\ Дзень гэты радасцю маёй квітнее,\\ А ў сэрцы зноўку ўспыхнула, гарыць любоў. \\ Мая любоў — да светлай Украіны,\\ Што абудзіла мне ўспамінаў рой\\ Аб незабыўных днях майго юнацтва,\\ Што праплыло ў краіне дарагой.\\ \\ Ніколі не забуду час той шчасны,\\ Калі зычліва мне ўсміхнуўся лёс:\\ У сонечную братнюю Ўкраіну\\ Мяне ён, бы на крыллях, перанёс.\\ \\ 1960 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-пчолка]] * [[творы/янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-коцік]]