творы:янка-журба:янка-журба-бабулька-і-козлік
Гэта старая версія дакумента!
Янка Журба — Бабулька і козлік
(Паводле народнай казкі)
Шэранькі козлік
Жыў у бабулькі,
Быццам у роднай
Мілай матулькі.
Козліка бабка
Дужа любіла,
Свежай травою
Часта карміла,
Шчыра дзень кожны
Яго даглядала,
Смачнага пойла
Ўранні давала.
Ў сенцах на сене
Клаўся ён спаці
Ў гай разам з бабкай
Бегаў гуляці.
Козлік задумаў
Бегчы ў лясочак:
Стаў яму цесен
Бліжні гаёчак.
Ўраз разбурыў ён
Тын ля дамочка
I апынуўся
Ў цёмным лясочку.
Ў лесе, дзе густа
Сосны стаялі,
Козліка зверы
Хутка дагналі…
Плакала доўга
Ў хаце бабулька.
Як па дзіцяці
Плача матулька.
Падобныя старонкі
- янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы
- янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае
- янка-журба/янка-журба-братняй-украіне
- янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе
- янка-журба/янка-журба-коцік
творы/янка-журба/янка-журба-бабулька-і-козлік.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1