~~META: title = Янка Журба — Бабулька і козлік &keywords = козлік, бабулька &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "Бабулька і козлік" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Бабулька і козлік ====== //(Паводле народнай казкі)// \\ Шэранькі козлік\\ Жыў у бабулькі,\\ Быццам у роднай\\ Мілай матулькі.\\ \\ Козліка бабка\\ Дужа любіла,\\ Свежай травою\\ Часта карміла,\\ \\ Шчыра дзень кожны\\ Яго даглядала,\\ Смачнага пойла\\ Ўранні давала.\\ \\ Ў сенцах на сене\\ Клаўся ён спаці\\ Ў гай разам з бабкай\\ Бегаў гуляці.\\ \\ Козлік задумаў\\ Бегчы ў лясочак:\\ Стаў яму цесен\\ Бліжні гаёчак.\\ \\ Ўраз разбурыў ён\\ Тын ля дамочка\\ I апынуўся\\ Ў цёмным лясочку.\\ \\ Ў лесе, дзе густа\\ Сосны стаялі,\\ Козліка зверы\\ Хутка дагналі...\\ \\ Плакала доўга\\ Ў хаце бабулька.\\ Як па дзіцяці\\ Плача матулька. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-братняй-украіне]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-коцік]]