~~META: title = Янка Журба — Пастушок &keywords = &rarr, журба, дыктанты, \r\ni, калгас, журба &rarr, дыктанты &rarr &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "Пастушок" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Пастушок ====== Сонца толькі што ўзышло,\\ Шле наўкол сваё святло.\\ Над палямі птушак хор:\\ Спевам поўніцца прастор.\\ Абуджаецца калгас,\\ Каб паспець на працу ў час.\\ Выйшаў з хаты пастушок\\ I зайграў ён у ражок:\\ «Тру-гу-гу-гу, тру-гу-гу!..\\ Добра будзе на лугу\\ Сёння статку пагуляць,\\ Роснай траўкі пашчыпаць».\\ I кароўкі ўміг яму\\ Адказалі: «Му-му-му!..\\ Будзем цэлы дзень гуляць,\\ Траўку смачную шчыпаць.\\ Там рачулка ўдаль бяжыць;\\ Мы ваду ў ёй будзем піць.\\ А як скончыцца дзянёк,\\ Сонца сядзе за лясок, –\\ У калгас мы вечарком\\ Прыйдзем з смачным малаком».\\ \\ 1922-1936 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы]] * [[ibdc.ped>музыка]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе]] * [[ibdc.ped>маленькая-сімфонія]]