~~META: title = Янка Галубовіч — У госці да рачулкі &keywords = рачулкі, вада, лось, чакаў, кусты, госці, рачулцы &abstract = Апавяданне Янкі Галубовіча "У госці да рачулкі" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Галубовіч — У госці да рачулкі ====== Сцяжынка вывела мяне да вузенькай, як раўчучок, рачулкі, якую з двух бакоў абступалі кусты чаромхі і парэчак.\\ Вада ў рачулцы празрыстая, як сляза. Было нават відаць, як ад хуткага цячэння на дне варушыліся жвірынкі, ляжалі шэрыя дробныя каменьчыкі.\\ Наперадзе моцна трэснула сухая галінка: да рачулкі падыходзіў лось-велікан.\\ Лось піў ваду доўга, а калі наталіў смагу, ускінуў угору пысу і захроп.\\ Я стаіўся ў кустах і чакаў, хто яшчэ завітае да рачулкі ў госці.\\ Чакаў нядоўга. Нават не згледзеў, з якога боку з’явілася зграбная козачка. Прыкленчыла на пярэднія ногі і пачала піць ваду.\\ Прыбегла ў госці да рачулкі і ласка.\\ Спяшалася, цякла сярод лесу рачулка. Такая патрэбная: і чалавеку, і зверу, і птушцы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/леанід-галубовіч/творчасць-леаніда-галубовіча]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-верш-паэзія]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-людскою-разумнаю-воляй]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-я-раб-паэзіі]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-мова]]