~~META: title = Янка Галубовіч — Сустрэча з выдрай &keywords = плотку, выдра, ямку, злавіў, ямкі, вадой &abstract = Апавяданне Янкі Галубовіча "Сустрэча з выдрай" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Галубовіч — Сустрэча з выдрай ====== //(скарочана)// Я злавіў ладную плотку. Укінуў рыбіну ў ямку з вадой. Праз хвілін пяць злавіў яшчэ адну, крыху меншую. Зняў з кручка і павярнуўся да ямкі, каб апусціць плотку ў ваду, і ажно аслупянеў. Каля ямкі з маёй плоткай ў зубах сядзела выдра.\\ Нязваная госця і не думала ўцякаць. Спакойна, нават цікаўна разглядала мяне бліскучымі чорнымі вочкамі. Я пляснуў у ладкі. Выдра спуджана падскочыла, выпусціла плотку з зубоў. Але тут жа зноў ухапіла яе зубамі і сіганула ў асаку.\\ Болей выдру каля рэчкі ўбачыць не давялося. Але кожны дзень я пакідаў у ямцы дзве-тры плоткі. Раніцою, калі прыходзіў сюды, ямка была пустая. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/леанід-галубовіч/творчасць-леаніда-галубовіча]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-мова]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-людскою-разумнаю-воляй]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-я-раб-паэзіі]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-верш-паэзія]]