~~META: title = Янка Галубовіч — Сойкі і дубкі &keywords = жалуды &abstract = Апавяданне Янкі Галубовіча "Сойкі і дубкі" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Галубовіч — Сойкі і дубкі ====== Па дарозе дамоў за невялікім пагорачкам, у лагчынцы, убачыў ладную чародку маладзенькіх дубкоў. Раслі яны адзін каля аднаго зусім блізенька, і налічыў я іх ажно дваццаць шэсць штук. "Адкуль яны ўзяліся тут? Паблізу ж дуба няма!" – міжволі варухнулася ў галаве думка.\\ У рэшце рэшт датумкаў: мабыць, сойкі сюды жалуды прынеслі. Гэта ж яны ды яшчэ вавёркі хаваюць на зіму жалуды ў лясны падсціл!.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-я-раб-паэзіі]] * [[творы/леанід-галубовіч/творчасць-леаніда-галубовіча]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-верш-паэзія]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-людскою-разумнаю-воляй]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-мова]]