Янка Галубовіч — Зялёненькі дубочак

Восень. На пагорку чародка бярозак. Сярод іх дубок. Бярозкі пажаўцелі ўжо, а дубок зялёненькі. Нібы ён толькі што вясну сустракаў.
Падзьмуў вецер. З бярозак пасыпалася лісце. А дубок стаіць сабе – зялёненькі, толькі лісцейкам незадаволена шапоча…

Падобныя старонкі