Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-галубовіч:янка-галубовіч-вясна

Гэта старая версія дакумента!


Янка Галубовіч — Вясна

Вясна прыйшла светлая, сонечная.
На падворках купаюцца ў люстэрках-лужынках шустрыя верабейкі, каромыслам сцелецца з комінаў дым – яўная прыкмета ўстойлівага цяпла.
Над палямі, лугамі і пералескамі імжыць лёгкі, амаль летні дожджык. У лагчынах, як пух, сцелецца рэдзенькі белаваты туманок. І цёплы дожджык, і туманок (не бяда, што рэдзенькі) увачавідкі распраўляюцца з апошнімі, спрасаванымі за зіму сіне-наздраватымі лапінамі снегу.
Булькочуць, як тыя цецерукі, бягуць навыперадкі жвавыя ручайкі. На пачарнелых пагорках, шукаючы сабе здабычу, важна шпацыруюць велікадзюбыя гракі, над залітым вадою лясным балотцам ашалела носяцца, кігікаючы, кнігаўкі, а на старой ліпе робяць агледзіны сваёй хаткі буслы. Радасны, узбуджаны іх клёкат адзываецца моцным рэхам на ўсю ваколіцу. Рагочуць ад радасці, заліваюцца свістам шпакі, у празрыстым падсіненым паветры звіняць срэбнымі званочкамі жаўрукі.
Выпрасталі ад снегу галіны старыя медна-чырвоныя сосны і пацягнуліся да сонца, нібы немаўлятка рукамі да любай маці. Патаўсцелі, набрынялі неўтаймаванай сілай пупышкі маладзенькіх беластволых бярозак, выкінула жоўта-залацістыя каташкі вярба, скінула цёмныя лускавінкі, распушылася, заганарылася лаза.
Ажылі, заварушыліся мурашнікі. Вылезла на сонца і грэе на трухлявым пні спіну яшчарка.
Вось і дачакаліся вясны!

Падобныя старонкі

  • леанід-галубовіч/творчасць-леаніда-галубовіча
  • леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-мова
  • леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-людскою-разумнаю-воляй
  • леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-я-раб-паэзіі
  • леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-верш-паэзія
творы/янка-галубовіч/янка-галубовіч-вясна.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki