~~META: title = Янка Галубовіч — Вожык і Ручаёк &keywords = вожык, ручаёк, гняздо, вясна, бубніць, зямлёю, заснуў, беражка &abstract = Апавяданне Янкі Галубовіча "Вожык і Ручаёк" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Галубовіч — Вожык і Ручаёк ====== Восенню, калі пахаладала, знайшоў вожык у глухой мясцінцы трухлявы пень, зрабіў у ім гняздо з лісця і заснуў.\\ Доўга спаў вожык ці не, сам не ведае. Але аднойчы пачуў, што нехта трывожыць яго: усё бубніць і бубніць непадалёку. Высунуў пыску з гнязда, глядзіць – ручаёк весела журчыць.\\ – Прачнуўся сам і іншых будзіш, – папракнуў вожык. – А я не выспаўся яшчэ, ручаёк.\\ І зноў у гняздо паціснуўся, заснуў. Раніцаю вочкі расплюшчыў і зморшчыўся, быццам горкую пілюлю праглынуў. Увесь бачок – мокры. Вылез з гнязда і бачыць: ручаёк пашырэў, да самага пня падступіўся.\\ – Ну, пачакай, назола! – зазлаваў вожык. – Я цябе зямлёю засыплю!\\ Хуценька перабіраючы ножкамі, падбег да ручайка, а той падхапіў яго і панёс.\\ Плыве вожык, ніяк да беражка прыстаць не можа. А наўкола вясна. Лёгкі туманок над зямлёю сцелецца. Падбел расцвіў, пралескі яснымі вочкамі ўсміхаюцца. У сінім небе жаваранкі спяваюць. Вожык і пра злосць сваю забыўся. Выбраўся з вады на беражок, сказаў:\\ – Дзякуй, ручаёк! Каб не ты, я і вясну праспаў бы ў цёплым гняздзечку. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-людскою-разумнаю-воляй]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-верш-паэзія]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-мова]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-ручаёк]] * [[творы/леанід-галубовіч/творчасць-леаніда-галубовіча]]