~~META: title = Янка Брыль — Над зямлёй — красавіцкае неба... &keywords = Брыль, неба &abstract = Чытаць "Над зямлёй — красавіцкае неба..." Янкі Брыля &iftrue = nan ~~ ====== Янка Брыль — Над зямлёй — красавіцкае неба... ====== Над зямлёй — красавіцкае неба: ахапкі белых воблакаў, халаднаватая просінь і жаўранкі.\\ Зямля то светла-шэрая, дзе не хадзіў яшчэ сёлета плуг, то сакавіта-цёмная — і там, дзе ўлонне яе толькі што раскрытае для новых зярнят, і там, дзе ўжо затоена грэецца безліч аўсяных парасткаў.\\ Сёння ўранку ўжо значна смялей, як учора, ажывае зеляніна руні. Лагодныя шэрыя ўзгоркі ўдалечыні пацягнуты смугой. Паміж вёскамі, на лугавой даліне, цячэ апетая ў сардэчнай песні рэчанька...\\ На шэрых коціках вербаў гаспадарліва завіхаюцца пчолы. На бярозах над стрэхамі хат ад радасці разводзяць крыламі шпакі.\\ За ўзгоркам з ночы грукоча трактар. Араты.\\ Іду на гэты гул. Па чыстай, маладзенькай пасля снегу сцежцы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-]] * [[творы/янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл]] * [[творы/янка-брыль/янка-брыль-сірочы-хлеб]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-]]