творы:якуб-колас:якуб-колас-храбры-певень
Гэта старая версія дакумента!
Якуб Колас — Храбры певень
Па надворку певень ходзіць,
За сабою куры водзіць
I крычыць: – Сюды! Сюды!
Як кіўне ён галавою,
Сыплюць куры чарадою –
Як адна бягуць туды.
А калі хто кур пужае,
Певень грозна загукае: –
Хто такі там? Хто такі?
Вось на ток ён зачасаўся.
– Кыш! – адтуль хтось адазваўся.
– А які там чорт? Які?
Певень жытам кур частуе,
Гаспадара бы й не чуе,
Кліча кур: – Сюды! сюды!
Гаспадар мятлу хапае.
Гвалт наш певень падымае:
– Хто куды! Ой, хто куды!
Падобныя старонкі
- ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-певень
- эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень
- кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-кукарэку
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-гусак-і-певень
- вацлаў-ластоўскі/вацлаў-ластоўскі-пад-старасць-адгукнецца
творы/якуб-колас/якуб-колас-храбры-певень.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1