~~META: title = Якуб Колас — Храбры певень &keywords = сюды, певень, куры, куды &abstract = Чытаць верш Якуба Коласа "Храбры певень" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Храбры певень ====== Па надворку певень ходзіць,\\ За сабою куры водзіць\\ I крычыць: – Сюды! Сюды!\\ \\ Як кіўне ён галавою,\\ Сыплюць куры чарадою –\\ Як адна бягуць туды.\\ \\ А калі хто кур пужае,\\ Певень грозна загукае: –\\ Хто такі там? Хто такі?\\ \\ Вось на ток ён зачасаўся.\\ – Кыш! – адтуль хтось адазваўся.\\ – А які там чорт? Які?\\ \\ Певень жытам кур частуе,\\ Гаспадара бы й не чуе,\\ Кліча кур: – Сюды! сюды!\\ \\ Гаспадар мятлу хапае.\\ Гвалт наш певень падымае:\\ – Хто куды! Ой, хто куды! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-певень]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-кукарэку]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-гусак-і-певень]] * [[творы/вацлаў-ластоўскі/вацлаў-ластоўскі-пад-старасць-адгукнецца]]