~~META: title = Якуб Колас — Усход сонца &keywords = сонца &abstract = Чытаць верш Якуба Коласа "Усход сонца" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Усход сонца ====== Сноп праменняў, пышна ўзняты,\\ Сее бляск-чырвонцы –\\ Гэта неба сцеле шаты\\ На дарогу сонцу.\\ \\ Над палямі мрок прарваўся,\\ Па нізах расплыўся,\\ Лес туманам заснаваўся,\\ Луг расой абмыўся.\\ \\ Агнявыя валаконцы\\ Ткуцца ў шоўк чырвоны –\\ Гэта хмаркі ладзяць сонцу\\ І дзяньку кароны.\\ \\ Як прыемна пахне збожжа!\\ А вакол – спакойна!\\ Эх, як слаўна, як прыгожа,\\ Хораша, прыстойна!\\ \\ І сабрала неба фарбы\\ Колераў дзівосных...\\ І дзе ёсць такія скарбы\\ Гожства, сугалосся?! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>сонца-не-стаіць-на-месцы]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-фарбы-возера]] * [[ibdc.ped>на-ўсходзе-сонца]] * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-на-ўсходзе-сонца]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-усход-сонца]]